З пачатку году беларусы набралі крэдытаў на 7,04 млрд рублёў — у 1,5 разы больш, чым летась
Беларусы ў ліпені набралі крэдытаў на 1,1 млрд. рублёў. Высокія тэмпы крэдытаваньня, якія перавышаюць мільярд рублёў за месяц, захоўваюцца з чэрвеня. У параўнаньні зь леташнім ліпенем аб’ём крэдытаваньня вырас на 58,6%, паведамляе Reform.by.