Сайт царквы «Новае жыццё» прызнаны «экстрэмісцкім»
![Сайт царквы «Новае жыццё» прызнаны «экстрэмісцкім»](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/08/img_3898.jpeg-1024x520.webp)
Такое рашэнне суд Маладэчанскага раёну прыняў яшчэ 25 жніўня.
Artykuł Сайт царквы «Новае жыццё» прызнаны «экстрэмісцкім» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сайт пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» прызнаны судом Маладэчанскага раёну «экстрэмісцкім». Такое рашэнне суд прыняў яшчэ 25 жніўня. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».
-
Фота: euroradio.fm
Таксама пракуратура Менску ацаніла пост на «Інстаграме» ад 17 жніўня 2020 года з фотаздымкамі вернікаў, якія сталі ў малітоўны ланцуг, каб выказаць сваю пазіцыю супраць гвалту, які чынілі «сілавікі» пасля выбараў. Пракуроры палічылі, што такія фота «падрываюць аўтарытэт дзейнай улады».
Раней рэжым пазбавіў вернікаў малітоўнага будынку і зямельнага надзелу – будынак царквы быў зруйнаваны. У сярэдзіне жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіКу прыйшли да пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнкі. У ягоным доме адбыўся ператрус, святара затрымалі, за кратамі ён прабыў 10 сутак
Artykuł Сайт царквы «Новае жыццё» прызнаны «экстрэмісцкім» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.