Міністр замежных спраў Польшчы выказаўся пра сітуацыю на ўсходняй мяжы
Вывад з Беларусі наймітаў расейскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» істотна не паўплывае на бяспеку польскай мяжы, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.
Artykuł Міністр замежных спраў Польшчы выказаўся пра сітуацыю на ўсходняй мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вывад з Беларусі наймітаў расейскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» істотна не паўплывае на бяспеку польскай мяжы, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў у інтэрв’ю радыёстанцыі wnet.fm. Прычына — беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні, мэта якіх — «вядома, дэстабілізацыя», лічыць Раў.
«Акрамя таго, цяжка сказаць, у якім аб’ёме ядзерная зброя будзе размешчаная ў Беларусі, так што з гэтага пункту гледжання прысутнасць групы “Вагнер” шмат чаго сюды не прынесла, і таксама мала што зменіць факт яе вываду ў Расею”, — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы. «Самым галоўным» міністр лічыць адсутнасць сумневаў у тым, што адкрыццё «міграцыйнага фронту» на беларуска-польскай мяжы было «прэлюдыяй да запланаванага ўварвання ва Ўкраіну ў 2022 годзе» і спробай «дэстабілізацыі Польшчы».
На пачатак верасня ў Беларусі запланаваныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні Калектыўных сіл АДКБ “Баявое братэрства — 2023”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Міністр замежных спраў Польшчы выказаўся пра сітуацыю на ўсходняй мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.