Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт
![Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/08/photo_2023-08-26_11-29-20.jpg)
Партыя цыгарэт амаль на 4 млн еўра была затрымана 20 жніўня ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка).
Artykuł Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт амаль на 4 млн еўра.
-
Фота: @pozirkonline
Партыя была затрымана 20 жніўня ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка), паведамляе Мытны дэпартамент Міністэрства фінансаў Літвы. Мытнікі знайшлі цыгарэты ў грузавіку, які рухаўся транзітам у Польшчу, з дапамогай сістэмы рэнтген-кантролю. Па накладных, паўпрычэп быў загружаны рулонамі поліэстэру, аднак гэтая прадукцыя выкарыстоўвалася для маскіроўкі.
Усяго было знойдзена 967 тыс. пачкаў 11 марак беларускіх цыгарэт.
Крыніца: @pozirkonline
Artykuł Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.