У МНС нагадалі аб правілах ратавання людзей на вадзе
Акрамя таго, ратавальнікі расказалі, што рабіць, калі нехта тоне. У першую чаргу, варта паклікаць на дапамогу іншых людзей або ратавальнікаў АСВОДа, калі яны ёсць побач. Патэлефанаваць па тэлефоне 112 або выклікаць хуткую дапамогу па тэлефоне 103.