Расейскае ГРУ вэрбавала ўкраінскіх уцекачоў у Польшчы ў дывэрсанты, — The Washington Post
Расейскія спэцслужбы праз інтэрнэт вэрбавалі для супрацоўніцтва людзей зь ліку ўкраінскіх уцекачоў у Польшчы. Да такой высновы прыйшлі расьсьледавальнікі газэты The Washington Post. Яны сьцьвярджаюць, што завэрбаваныя бежанцы атрымлівалі заданьні ад расклейваньня ўлётак да дывэрсій на чыгунцы.