Андрэй Скурко выйшаў на волю
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла яго жонка Паўліна.
Artykuł Андрэй Скурко выйшаў на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу „Нашай Нiвы” Андрэй Скурко выйшаў на волю. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла яго жонка Паўліна.
„Шчаслівы дзень”, – напісала Паўліна Скурко.
Андрэя Скурко затрымалі ў ліпені 2021 года. У траўні 2022 года яго і галоўнага рэдактара выдання Ягора Марціновіча прыгаварылі да 2,5 гадоў калоніі. Іх прызналі вінаватымі ў „прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненага групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры”.
Згодна з матэрыяламі справы, яны размясцілі ў прыналежнай Скурко кватэры офіс, але працягвалі аплачваць электраэнергію і водазабеспячэнне па тарыфах для фізічных асобаў, а не юрыдычных. Урон быў ацэнены ў больш як 10 тысяч рублёў. Абвінавачаныя яго пакрылі. На працэсе „Менскэнерга” і „Мінскводаканал” заявілі, што пасля кампенсацыі ўрону прадпрыемствы не маюць прэтэнзій да абвінавачаных.
Artykuł Андрэй Скурко выйшаў на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.