«Пасьля 11 гадоў жыцьця тут я раптам стаў «закансэрваваным агентам». Гісторыі беларусаў, якім не далі дазвол на жыхарства ў Літве
З жніўня 2020 году Літва стала прытулкам для дзясяткаў тысяч грамадзян Беларусі, якія пакінулі Радзіму з палітычных прычынаў. Аднак дазвол на жыхарства тут атрымліваюць ня ўсе, хто па яго зьвяртаецца.