У Беларусь не прапусьцілі аўтобус зь Вільні, пасажыраў высадзілі пасярод ночы, кіроўцу павялі. Што здарылася
![У Беларусь не прапусьцілі аўтобус зь Вільні, пасажыраў высадзілі пасярод ночы, кіроўцу павялі. Што здарылася](https://gdb.rferl.org/9276435E-F7D2-42DA-A2D4-69A19B0FE727_w800_h450.jpg)
Партал «Зеркало» са спасылкай на сваіх чытачоў расказаў, як 7 ліпеня аўтобус, які ехаў зь Вільні ў Менск, спынілі на беларускай мяжы. Пасажыраў пратрымалі некалькі гадзін, пасьля высадзілі і прапанавалі дабірацца сваім ходам.