Ціханоўская сустрэлася з сэнатарамі ЗША
«Неабходнасьць рашучых дзеяньняў з боку міжнароднай супольнасьці па вызваленьні палітвязьняў і абароне беларускай незалежнасьці» абмеркавала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 10 ліпеня ў Вільні на сустрэчы з сэнатарамі ЗША, якія прыбылі на саміт NATO.