Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Июнь
2023

“Я дома”- адукацыйная пляцоўка ў Польшчы для беларускіх дзяцей

0
“Я дома”- адукацыйная пляцоўка ў Польшчы для беларускіх дзяцей

Пра тое, як працуе гэтая ўстанова, колькі там дзетак і ці ёсць канкурэнцыя з іншымі падобнымі адукацыйнымі пляцоўкамі распавядае Госця Рацыі - Ася Смаляк.

Artykuł “Я дома”- адукацыйная пляцоўка ў Польшчы для беларускіх дзяцей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У Польшчы паўстала некалькі беларускіх адукацыйных пляцовак для дзяцей эмігрантаў. Сярод іх – школа і садок пад назвай “Я дома”, створаныя адмыслова для беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу. Пра тое, як працуе гэтая ўстанова, колькі там дзетак і ці ёсць канкурэнцыя з іншымі падобнымі адукацыйнымі пляцоўкамі, наша карэспандэнтка Яна Запольская пагаварыла з нашай сённяшняй госцяй Асяй Смаляк. Ася была адной з удзельніц першага Міжнароднага дня беларускай адукацыі ў Беластоку.

Ася Смаляк Фота: facebook.com

Ася Смаляк: Я прадстаўніца адукацыйнай установы “Я дома”. Гэта базавая і пачатковая школа, а таксама інстытут.

РР: А што значыць інстытут?

Ася Смаляк: Мы таксама маем курсы для навучання настаўнікаў па мантэсоры метаду для таго, каб вучыць дзетак ў дашкольнай сістэме, гэта з 3 да 6 гадоў па мантэсоры метаду, а таксама зараз рыхтуем ужо школьныя курсы 1-3 класы, выкладанне па мантэсоры сістэме. Каму гэта будзе цікава і для чаго гэта? Мантэсоры метад – гэта не толькі для тых, хто яго будзе цалкам выкарыстоўваць. Гэта ў першую чаргу інструмент, гэта веды і гэта матэрыял, які можна выкарыстоўваць у любой навучальнай установе. Можна выкарыстоўваць ў звычайнай школе, можна нават у беларускай сістэме, можна ў польскай, на курсах, на дадатковых занятках. Гэта проста спосаб мыслення і стаўлення да дзіцяці і гэта навуковы падыход падачы інфармацыі дзіцяці.

РР: Вы цяпер базуецеся ў Варшаве?

Ася Смаляк: Так. Мы цалкам прыватная ініцыятыва, у нас няма падтрымкі пакуль што і няма афіцыйнай акрэдытацыі. Мы зараз працуем над тым, каб яе атрымаць. І таму нашы дзеці прывязаныя не да нас, а ў польскую мантэсоры-школу на ўдалёнку. Экзамены прымае гэтая школа, а базуюцца яны ў нас. Яны прыходзяць ва ўстанову, займаюцца з раніцы да вечара з настаўнікамі, маюць урокі, а пасля паступова рыхтуюцца да экзаменаў, і ў канцы года здаюць экзамены па кожным прадмеце тры разы: на вусным, пісьмовым узроўні і як праектная дзейнасць.

РР: Намінальна яны ў польскай сістэме адукацыі?

Ася Смаляк: Так. Намінальна яны ў польскай сістэме адукацыі, бо мы знаходзімся ў Польшчы і мы мусім атрымліваць польскую сертыфікацыю. Дзеці атрымліваюць яе афіцыйна. Прытым у вельмі цудоўнай школе. Польская гданьская мантэсоры-школа адна з такіх самабытных мантэсоры-школ. Яна буйная і з’яўляецца прыкладам для еўрапейскага грамадства. Яна ўдзельнічае ў міжнародных стасунках, вельмі такая лаяльна, вельмі адэкватная ў плане стаўлення да асобы, да дзяцінства і такі прыклад гуманітарнай інстытуцыі, чалавечага стаўлення да дзяцей.

РР: У вас дзеці займаюцца штодня, 5 дзён у тыдзень, і на якой мове?

Ася Смаляк: Так, яны займаюцца пяць дзён на тыдзень. З раніцы да вечара, асабліва пачатковая школа. Яны вучацца з 9.00 да 16.30. Яны навучаюцца на трох мовах: польскай, беларускай і ангельскай. То-бок некаторыя прадметы мы спачатку падаем на беларускай мове, а пасля цалкам дублюем на польскай. Таму гэта займае даволі шмат часу, але дзеці вельмі добра засвойваюць тады прадмет. Мы не проста дублюем адну і тую ж інфармацыю, а напрыклад, яны праходзяць тэорыю на беларускай мове, а пасля рыхтуюць праект на польскай з тымі ж самымі тэрмінамі і тэмай. І атрымліваецца, што на двух мовах яны праходзяць адзін і той жа прадмет. А пасля настаўнік ангельскай мовы ўзгадвае тую ж самую тэму, але па-ангельску.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł “Я дома”- адукацыйная пляцоўка ў Польшчы для беларускіх дзяцей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин представил летнюю программу мероприятий в «Лужниках»


Спорт в России и мире
Москва

В сочинском парке «Ривьера» установили национальный рекорд по массовой медитации


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Анна Калинская

Калинская оценила выход в финал турнира в Берлине и вспомнила о Синнере


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

В сочинском парке «Ривьера» установили национальный рекорд по массовой медитации





Путин в России и мире
Москва

Путин запланировал международные контакты в Москве на следующей неделе


Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Deep Purple

Deep Purple — The Well Dressed Guitar



Москва

Инвесторы сохраняют высокий интерес к строительству коммерческих объектов в Москве

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net