Праваабаронцаў „Вясны” пачалі „распрацоўваць” яшчэ ў верасні 2020-га
![Праваабаронцаў „Вясны” пачалі „распрацоўваць” яшчэ ў верасні 2020-га](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/06/photo_2023-06-04_11-38-30-1024x768.jpg)
Пра гэта распавёў былы супрацоўнік ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў.
Artykuł Праваабаронцаў „Вясны” пачалі „распрацоўваць” яшчэ ў верасні 2020-га pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра гэта праекту ТОК распавёў былы супрацоўнік ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў.
![](/wp-content/uploads/2023/06/photo_2023-06-04_11-38-30-1024x768.jpg)
„Ад галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны прыйшоў дакумент. За што? Яны матывавалі, што ад „Вясны” ідзе фінансаванне пратэстаў. Я ведаю дакладна, што стаяла праслухоўка на сядзібе „Вясны” ў Магілёве і Гомелі”.
Нагадаем, на сёння, шэсць праваабаронцаў „Вясны” знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк. Шмат сябраў „Вясны” былі вымушаны пакінуць краіну. Але, нягледзячы на рэпрэсіі, арганізацыя працягвае сваю працу.
Artykuł Праваабаронцаў „Вясны” пачалі „распрацоўваць” яшчэ ў верасні 2020-га pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.