Алена Талстая: Трэба шукаць шляхі вызваленні Паліны Шарэнды-Панасюк
![Алена Талстая: Трэба шукаць шляхі вызваленні Паліны Шарэнды-Панасюк](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/06/Алена-Талстая.jpg)
Паводле Алены Талстой, кіраўнікам дэмакратычных структур, кіраўнікам аб´яднанняў і партый, праваабронцам і журналістам трэба аб´яднаць усе намаганні, каб пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў стала тэмай дня на ўзроўні вайны ва Украіне.
Artykuł Алена Талстая: Трэба шукаць шляхі вызваленні Паліны Шарэнды-Панасюк pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп настойліва нагадвае грамадскасці, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у смяротнай небяспецы. Калі зыходзіць з аналагічнай гісторыі ўкраінскага пісьменніка і сцэнарыста Гелія Снегірова, які адмовіўся ад савецкага грамадзянства ў 1977 годзе і незадоўга памёр.
![](/wp-content/uploads/2023/06/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0-%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%8F.jpg)
Трэба Паліну вызваляць тэрмінова, кажа сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алена Талстая:
– Павінен быць спіс палітвязняў, якіх трэба актыўна патрабаваць вызвалення. Гэты спіс мусіць быць. Каб гэты спіс ляжаў перад кожным прэзідэнтам заходняй краіны. Гэта па-першае. Другое. Калі нават можа выкарыстаць механізм надання па лініі грамадзянства іншых краін для таго, каб можна на гэтай падставе патрабаваць вызвалення, то трэба гэта рабіць.
Паводле Алены Талстой, кіраўнікам дэмакратычных структур, кіраўнікам аб´яднанняў і партый, праваабронцам і журналістам трэба аб´яднаць усе намаганні, каб пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў стала тэмай дня на ўзроўні вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Талстая: Трэба шукаць шляхі вызваленні Паліны Шарэнды-Панасюк pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.