Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць краіну агуркамі і памідорамі ў міжсезонне
"Вельмі дрэнна, што мы не можам вясной накарміць наш народ агурком і памідорамі. Вельмі дрэнна. На працягу бягучага, будучага года гэту праблему трэба вырашыць. Што такое сёння пабудаваць гэтыя цяпліцы? Мы ж гэта ўсё ўмеем рабіць самі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.