Святлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Ірландыі
Ціханоўскай будзе ўручана Міжнародная прэмія міру Тыперэры за 2022 год. Запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Ірландыі Майклам Хігінсам.
Artykuł Святлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Ірландыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У царкве Святой Марыі дэмакратычнай лідарцы будзе ўручана Міжнародная прэмія міру Тыперэры за 2022 год. Запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Ірландыі Майклам Хігінсам ды іншымі высокапастаўленымі палітыкамі, паведамляе @pozirkonline.
Аб прысуджэнні Ціханоўскай прэміі міру Тыперэры за 2022 год было абвешчана ў Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка). Ганаровы сакратар прэміі Марцін Куін сказаў, што гэта знак падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.
Раней лаўрэатамі прэміі былі былы прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла, сенатар Эдвард Кэнэдзі, пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай, былы генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і іншыя.
Artykuł Святлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Ірландыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.