Старэйшыню баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі да «хатняй хіміі»
Палітзняволеных Андрэя і Веру затрымалі 1 лютага ў Менску. Супраць іх распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула 342 КК.
Artykuł Старэйшыню баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі да «хатняй хіміі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітзняволеных Андрэя і Веру затрымалі 1 лютага ў Менску. Супраць іх распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула 342 КК — папярэдне, за фотаздымак на дарозе падчас пратэстаў 2020 году.
Андрэй і Вера з’яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісы некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.
Іх справу 20 красавіка разглядалі ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Вядома, што суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Андрэю і Веры па 2,5 года «хатняй хіміі». Сужэнцаў вызвалілі ў зале суда пасля агалошвання прысуду.
Вясна
Artykuł Старэйшыню баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі да «хатняй хіміі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.