У Аб’яднанага пераходнага кабінета з’явілася юрыдычная асоба
У Польшчы зарэгістраваны новы фонд, прэзідэнтам праўлення якога пазначаны прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку АПКБ, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.
Artykuł У Аб’яднанага пераходнага кабінета з’явілася юрыдычная асоба pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Польшчы зарэгістраваны новы фонд, прэзідэнтам праўлення якога пазначаны прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў. Ён называецца „Zjednoczony Gabinet Tymczasowy Białorusi”. Так што Аб’яднаны пераходны кабінет — гэта цяпер і фонд.
„У жніўні стварыўся Аб’яднанны пераходны кабінет. Натуральна, для яго працы патрэбная юрыдычная асоба. Але са жніўня мы яе ніяк не маглі зарэгістраваць, — кажа ў каментары „Еўрарадыё” Азараў. — Цяпер АПК вырашыў даручыць гэта мне, бо я раней ужо гэтым займаўся, ёсць досвед. Але гэта не значыць, што я тут нешта захапіў. У склад праўлення будуць уваходзіць усе сябры кабінета”.
Сябры АПК на сённяшні дзень жывуць у розных краінах. Кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі з’яўляецца Святлана Ціханоўская.
Artykuł У Аб’яднанага пераходнага кабінета з’явілася юрыдычная асоба pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.