Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Апрель
2023

Слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Вялікдзень 2023 года

0
Слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Вялікдзень 2023 года

Уваскрасенне як штодзённая падзея.

Artykuł Слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Вялікдзень 2023 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

УВАСКРАСЕННЕ ЯК ШТОДЗЁННАЯ ПАДЗЕЯ

Слова на Вялікдзень 2023 года

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!

«Уваскрасенне Хрыста — гэта сапраўдная надзея для свету. Гэта сіла пшанічнага зерня, моц любові, якая аддае сябе да канца і па-сапраўднаму абнаўляе свет» (Папа Францішак).

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Людзі добрай волі!

Падзяляю з вамі, як і кожны год, радасць Вялікадня — свята Уваскрасення Хрыста! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!

Калі мы думаем пра ўваскрасенне Езуса Хрыста, наша ўяўленне перапоўнена вобразамі. Мы ўяўляем пустую магілу Хрыста, сямейны вялікодны стол, фарбаванкі, кулічы і іншыя пасхальныя атрыбуты. Аднак тое, пра што мы часам забываем, можа быць самым важным: гэта наступствы ўваскрасення для нашага штодзённага жыцця. Уваскрасенне датычыцца не толькі несмяротнасці Хрыста і паразы сатаны. Наступствы Уваскрасення, калі мы дазволім, могуць паўплываць на кожны наш жыццёвы выбар.

Ва ўрыўку з Евангелля, які чытаецца ў касцёлах у Велікодную нядзелю, апісваецца, як Марыя Магдалена, а таксама апосталы Пётр і Ян, спяшаюцца, нават пераходзяць на бег, калі даведваюцца, што магіла Хрыста пустая. Хрыстовае Уваскрасенне дае ім і ўсяму свету дынаміку духоўнага развіцця, якой ніколі яшчэ не было дагэтуль.

Мае дарагія, веруючымі людзьмі Уваскрасенне Хрыста не можа ўспрымацца толькі як прыгожая падзея з мінулага, паколькі ў такім выпадку гэта будуць толькі тэарэтычныя веды. Хрыстус запрашае нас перайсці ад тэорыі да практыкі. Асабістая сустрэча з Езусам выводзіць нас з самаізаляцыі і дае імпульс дзяліцца вопытам сваёй веры.

Марыя Магдалена, якая прыйшла да магілы Хрыста, разумеючы, што адбываецца нешта незвычайнае, спяшаецца паведаміць пра гэта Пятру і «іншаму вучню» (пар. Ян 20, 2). Можна заўважыць, што вопыт сустрэчы з Уваскрослым выводзіць малады Касцёл з раз’яднанасці і збянтэжанасці, якая панавала пасля смерці Збаўцы на крыжы, да еднасці і мужнага вызнання веры.

У Вялікую суботу 16 красавіка 1927 года нарадзіўся будучы Папа Бэнэдыкт XVI, якога Пан паклікаў да сябе напрыканцы мінулага года. У кантэксце завяршэння яго зямнога жыцця асаблівым чынам гучаць словы гэтага Пантыфіка на ўрачыстасць Вялікадня: «З раніцы ўваскрасення ў свет прыходзіць новая крыніца надзеі; з гэтага дня пачынаецца нашае ўваскрасенне, таму што Вялікдзень — гэта не асобны момант гісторыі, але пачатак новага стану. Езус уваскрос з мёртвых не для таго, каб памяць пра Яго засталася жывой у сэрцах Яго вучняў, але каб Ён сам жыў у нас і каб мы ў Ім маглі ўжо цяпер паспытаць радасці вечнага жыцця» (Папа Бэнэдыкт XVI. Велікоднае пасланне, 12 красавіка 2009 года).

Браты і сёстры! Ва ўсіх нас ёсць жаданні, якія настолькі глыбокія, што мы з цяжкасцю іх распазнаем і рэдка выражаем, але ў нас заўсёды ёсць жаданне чагосьці большага: больш супакою, больш радасці і больш любові. І Бог хоча адказаць на гэтае нашае глыбокае жаданне большага, бо шукаючы любові і міласэрнасці, мы насамрэч шукаем самога Бога.

У кожным пакаленні ёсць вялікае мноства вернікаў, якія паверылі ў тое, што Хрыстус уваскрос, і пачалі глядзець на сваё жыццё Божымі вачыма. Езус для іх стаў не стваральнікам якой-небудзь ідэалогіі ці палітычным лідарам, але асабістым сябрам, настаўнікам і лекарам душы. Так, як апосталы, мы можам сведчыць усяму свету, што Хрыстус сапраўды ўваскрос і дае ласку падымацца з грахоўных падзенняў.

Мае дарагія, унутры чалавека пастаянна адбываецца барацьба духоўнай цемры са святлом уваскрасення. Метафару гэтай барацьбы можна ўбачыць у тым, як евангеліст Ян апісвае абставіны ўваскрасення Хрыста.

Перадусім звернем увагу на тое, што Марыя Магдалена ідзе да магілы Езуса, «калі было яшчэ цёмна» (Ян 20, 1). Цемра панавала перад узыходам сонца, але таксама ноч была ў сэрцы і душы Марыі: цемра, звязаная з абставінамі смерці Езуса. Калі ж сонечнае святло рассейвае цемру, Марыя сустракае ўваскрослага Хрыста. Святло Уваскрослага рассейвае цемру нашых грахоў так, як рассеяла цемру ў душы Пятра, які тройчы адрокся ад свайго Настаўніка.

Браты і сёстры, пустая магіла Езуса з’яўляецца вобразам Касцёла, які аб’ядноўвае тых, хто паверыў ва ўваскрасенне. Папа Францішак неаднойчы падкрэсліваў, што Езус не выключаў нікога і хацеў, каб Яго Касцёл быў домам для кожнага, а не толькі для выбраных: «Касцёл — гэта міласэрная маці, якая заўсёды шукае магчымасці дапамагчы і натхніць; нават перад сваімі дзецьмі, якія памыліліся і памыляюцца, ніколі не закрывае дзверы» (Папа Францішак. Прамова падчас Агульнай аўдыенцыі, 18 верасня 2013 года).

Адным са старажытных сімвалаў Хрыста з’яўляецца якар. Якар надзейна ўтрымлівае судна на месцы. Хрыстус падтрымлівае нас, калі хвалі жыцця разбіваюцца аб нас і мы пачынаем тануць. Месія ўмацоўвае нашую лучнасць з Богам Айцом у часы спакус і выпрабаванняў. Менавіта ўваскрослы Езус Хрыстус — і толькі Ён — робіць нас святымі і мудрымі. Гэта ўваскрослы Езус Хрыстус дае нам супакой. Гэта Ён дае нам сябе ў Эўхарыстыі. Ён адпускае нам грахі ў сакрамэнце споведзі і прамаўляе да нас праз Святое Пісанне і праз свой Касцёл. Бог не глядзіць вачыма: Бог глядзіць сэрцам, а Божая любоў аднолькавая для ўсіх, незалежна ад веравызнання. Нават калі хтосьці атэіст, любоў тая самая.

Дарагія браты і сёстры!

Няхай Вялікдзень прынясе кожнаму з нас новае жыццё, нягледзячы на тое, якія катастрафічныя падзеі адбываюцца ў свеце і ў нашым асабістым жыцці. Няхай гэтая пасхальная ўрачыстасць адкрые магілы страху, нянавісці, граху, клопатаў, цяжкасцей і напоўніць нас надзеяй.

Няхай Уваскрослы Хрыстус асвятляе сваім святлом усю цемру нашага жыцця, няхай прынясе нам надзею і спакой! Няхай Хрыстус сёння ўваскрэсне ў кожным з нас!

Дазволім Хрысту ўваскрасіць нас, будзем сведкамі і апосталамі Яго ўваскрасення і новага жыцця.

Гэтыя свае велікодныя пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем

у Імя Айца, † і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, Вялікдзень 2023 г.

catholic.by

Artykuł Слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Вялікдзень 2023 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: 240 семей переезжают в новый дом по реновации в Коптеве


Спорт в России и мире
Москва

Mos.ru: движение на ряде улиц в центре Москвы закроют из-за велогонки La Strada


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Уимблдон

Анна Калинская и Янник Синнер были замечены вместе на Уимблдоне


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Метеоролог Позднякова рассказала, как долго продержится жара в Москве





Путин в России и мире
Москва

«Россия 1»: Путин поедет на саммит ШОС и может встретиться с Си Цзиньпином


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко обратился к лидеру Туркменистана




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский резко изменил риторику: что скрывается за хитрыми речами из Киева


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Анна Нетребко

Гром среди ясного неба: Семья Нетребко и Эйвазова не выдержала испытания «Крокусом»



Москва

Ступинцы отметили День молодежи программой «Из в прошлого в будущее»

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net