Ужо месяц Мікалай Клімовіч знаходзіцца ў СІЗА
![Ужо месяц Мікалай Клімовіч знаходзіцца ў СІЗА](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/01/Мікалай-Клімовіч.jpg)
Напрыканцы лютага блогера пакаралі годам зняволення за абразу кіраўніка краіны ў сацыяльнай сетцы.
Artykuł Ужо месяц Мікалай Клімовіч знаходзіцца ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мінуў месяц, як грамадскі актывіст, блогер з Пінску Мікалай Клімовіч знаходзіцца ў баранавіцкім следчым ізалятары №6. Напрыканцы лютага яго пакаралі годам зняволення за абразу кіраўніка краіны ў сацыяльнай сетцы.
![](/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B9-%D0%9A%D0%BB%D1%96%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87.jpg)
Па словах грамадскай дзяячкі Веранікі Івановай, вязень падаў скаргу на рашэнне суда Пінска і пакуль яе не разгледзяць, то ён будзе ў Баранавічах:
– Вестак пакуль ніякіх няма, ёсць толькі яго размовы з адвакатам і на гэтым кропка. Справа ў тым, што разгляду яшчэ не было і ў такія кароткія тэрміны яго быць не можа. У лепшым выпадку разгляд будзе праз месяц, а то і праз тры. На практыцы, як гэта адбываецца, я магу са 100% упэўненасцю сказаць, што прысуд пакінуць у сіле.
Мікалай Клімовіч пачаў прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны з часоў незалежнасці. Друкаваўся ў рэгіянальнай незалежнай прэсе, рабіў фота-відэа матэрыялы, рэпартажы для розных рэдакцый, а ў апошнія гады спрабаваў сябе ў якасці блогера.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ужо месяц Мікалай Клімовіч знаходзіцца ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.