Не стала кіраўніка СВК „Сынковічы”
Скончыў жыццё самагубствам кіраўнік гэтай гаспадаркі Дзмітрый Дзешка, які быў самым лепшым кіраўніком сельскагаспадарчага кааператыву на Гарадзеншчыне.
Artykuł Не стала кіраўніка СВК „Сынковічы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
2 красавіка сумная вестка прыйшла з СВК „Сынковічы” Зэльвенскага раёна. Cкончыў жыццё самагубствам кіраўнік гэтай гаспадаркі Дзмітрый Дзешка, які быў самым лепшым кіраўніком сельскагаспадарчага кааператыву на Гарадзеншчыне.
З 2011 года Дзмітрый Дзешка ўзначальваў СВК „Сынковічы”. Пры ім СВК „Сынковічы” ператварыўся ў адну з сама перадавых гаспадарак не толькі на Гарадзеншчыне, але і ў Беларусі. Кіраўнік гаспадаркі добра ведаў сваю справу, быў спецыялістам, які дасканала разбіраўся ў агранаміі і заатэхніцы, любіў сваіх землякоў, а яны яго шчыра паважалі і сумленна працавалі на сваёй зямлі. У гаспадарцы сёння заняты больш за 300 чалавек, якія атрымлівалі добры заробак. А іх кіраўнік да самых дробных нюансаў ведаў сваю справу, таму за гэтыя гады вывеў СВК „Сынковічы” у агульнабеларускія лідары.
Дзмітрыю Дзешку было 45 гадоў. Прычыны самагубства – невядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Не стала кіраўніка СВК „Сынковічы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.