У Вільні пройдзе Канферэнцыя беларусаў свету
Канферэнцыя беларусаў свету пройдзе 22-23 красавіка і збярэ на адной пляцоўцы для наладжвання супрацоўніцтва прадстаўнікоў беларускай дыяспары разам з дэмсіламі Беларусі.
Artykuł У Вільні пройдзе Канферэнцыя беларусаў свету pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Вільні адбудзецца другая па ліку Канферэнцыя беларусаў свету, ініцыяваная Офісам Святланы Ціханоўскай. Яна пройдзе 22-23 красавіка і збярэ на адной пляцоўцы для наладжвання супрацоўніцтва прадстаўнікоў беларускай дыяспары разам з дэмсіламі Беларусі.
На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца:
– актуальная палітычная стратэгія Офіса, Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады;
– падтрымка дзейнасці дыяспаральных арганізацый;
– сумесныя намаганні ў напрамку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі;
– каардынацыя дзеянняў паміж палітычнымі і дыяспаральнымі структурамі;
– стратэгіі больш паглыбленага супрацоўніцтва паміж рознымі актарамі дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці.
Заяўкі прымаюцца па спасылцы. Больш інфармацыі можна атрымаць на сайце bydiaspora.net.
Нагадаем, першая Канферэнцыя беларусаў свету прайшла ў 2021 годзе. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі больш за 27 краін і 40 арганізацый. Офіс Ціханоўскай, НАУ, КС, палітыкі і ініцыятывы дэмакратычных сіл абмяркоўвалі з дыяспарай праекты і каардынацыю дзеянняў.
Artykuł У Вільні пройдзе Канферэнцыя беларусаў свету pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.