Гуканне вясны з ASTROŪNA ў Беластоку
![Гуканне вясны з ASTROŪNA ў Беластоку](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/04/34dz4hxshlm.jpeg)
Канцэрт адбудзецца 2 красавіка ў кавярні беластоцкага тэатра лялек, Kalinowskiego. 1. Пачатак а 18-й гадзіне.
Artykuł Гуканне вясны з ASTROŪNA ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У нядзелю, 2 красавіка, прыходзьце гукаць вясну разам з менскім фольк-гуртом «ASTROŪNA».
![](/wp-content/uploads/2023/04/34dz4hxshlm.jpeg)
Дата: 2 красавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: кавярня беластоцкага тэатра лялек, Kalinowskiego 1, Беласток.
Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў! А раптам вы яшчэ не чулі, як гучыць беларуская колавая ліра або дуда, гуслі або дудка-спарыш з-пад Магілёва?
Квіткі — 50 злотых, калі замовіце загадзя праз мэйл фонду «Тутака»: info@tutaka.org. Альбо 60 злотых на ўваходзе.
Artykuł Гуканне вясны з ASTROŪNA ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.