Праз некалькі гадзінаў у Беластоку пачнецца канцэрт гурта J:MOPC
![Праз некалькі гадзінаў у Беластоку пачнецца канцэрт гурта J:MOPC](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/03/J-Морс.jpeg)
Канцэрт адбудзецца ў клубе 6-Scian.
Artykuł Праз некалькі гадзінаў у Беластоку пачнецца канцэрт гурта J:MOPC pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ужо праз некалькі гадзінаў зайграе свой першы вялікі канцэрт у Беластоку вядомы беларускі рок-гурт J:MOPC.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/03/J-%D0%9C%D0%BE%D1%80%D1%81.jpeg)
Гаворыць адзін з яго арганізатараў – Адрыян Яновіч:
– Гэты канцэрт у маім родным горадзе – вялікая справа. і таксама думаю, што гэта вялікая справа для беларускай меншасці, якая тут жыве на нашай зямлі, якая шмат гадоў тут развіваецца, дбае пра беларускую культуру. Для іх гэта вялікае свята. Я вельмі спадзяюся на тое, што яны ў вялікай колькасці прыйдуць, каб падтрымаць гурт, які, на жаль, быў вымушаны з’ехаць. Але мы ўсе добра ведаем, што гурт J:MOPC адзін з топавых. Думаю, што гэта будзе цікава шмат каму. Спадзяюся на вельмі файную імпрэзу, на цёплы такі вечар і спадзяюся, што ўсе добра правядзём час.
Нагадаем, што канцэрт гурта J:MOPC адбудзецца сёння ў Беластоку ў клубе 6-Scian, па вуліцы Варшаўскай 34. Пачатак а 20-й гадзіне.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праз некалькі гадзінаў у Беластоку пачнецца канцэрт гурта J:MOPC pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.