Старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалая Шараха арыштавалі на 15 сутак
Актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ўчора, 6 сакавіка, у сябе дома.
Artykuł Старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалая Шараха арыштавалі на 15 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха арыштавалі на 15 сутак. Актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ўчора, 6 сакавіка, у сябе дома ў Полацку каля 15:30. Яго абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Сёння, 7 сакавіка, у судзе Полацкага раёна і горада Полацка разглядзелі справу Мікалая Шараха. Суддзя Раіса Штуро прызначыла яму 15 сутак арышту.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалая Шараха арыштавалі на 15 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.