ДзяржТБ паказала відэа «прызнаньня» «дывэрсанта», КДБ завёў справу аб «спробе акту тэрарызму». Сабралі заявы ўладаў і рэакцыі на іх
Кадры затрыманьня мужчыны, які, паводле вэрсіі беларускіх сілавікоў, датычны да атакі дронаў на расейскі ваенны самалёт А-50 на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах, апублікаваў 7 сакавіка тэлеграм-канал Агенцтва тэленавінаў.