Вадзім Мажэйка: Рашэнні пра прысуды – прадказальныя
![Вадзім Мажэйка: Рашэнні пра прысуды – прадказальныя](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/Мажэйка.png)
У Беларусі абвешчаныя завочныя прысуды сябрам Каардынацыйнай рады, у тым ліку і Святлане Ціханоўскай.
Artykuł Вадзім Мажэйка: Рашэнні пра прысуды – прадказальныя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі абвешчаныя завочныя прысуды сябрам Каардынацыйнай рады, у тым ліку і Святлане Ціханоўскай.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/%D0%9C%D0%B0%D0%B6%D1%8D%D0%B9%D0%BA%D0%B0.png)
Палітычны аналітык, каардынатар экспертнай сеткі «Наше мнение» Вадзім Мажэйка каментуе гэтыя прысуды:
– Мне здаецца, што гэтыя рашэнні былі цалкам прадказальныя, і наўрад ці яны здзівілі ці кагосьці з назіральнікаў, ці кагосьці з саміх падсудных гэтаму завочнаму суду. Канешне, ніякіх рэальных наступстваў, акрамя фактычна адціскання маёмасці, для гэтых людзей у Беларусі не будзе. У прынцыпе пра маёмасць – гэта чакана, і мяркую, што ўсе фігуранты справы з гэтай маёмасцю маральна даўно развіталіся.
Сама Святлана Ціханоўская таксама пракаментавала ў СМІ гэтыя рашэнні наступным чынам «Я не думаю пра тое, што яны хацелі сказаць мне сваім «прысудам». З ім ці без яго — я і дэмакратычныя сілы рабілі і працягнем рабіць усё магчымае, каб вызваліць нашых палітычных зняволеных і прывесці нашу краіну да дэмакратычных перамен».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вадзім Мажэйка: Рашэнні пра прысуды – прадказальныя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.