Мінпрацы: абноўлены Працоўны кодэкс пашырыць магчымасці для сумяшчэння работы і бацькоўства
"Адзін з напрамкаў дзейнасці па дасягненні гендарнай роўнасці - гэта забеспячэнне роўнага ўдзелу бацькоў у выхаванні дзяцей. Працоўны кодэкс змяшчае шэраг артыкулаў, накіраваных на роўную рэалізацыю правоў як жанчын, так і мужчын, у тым ліку ў пытаннях выхавання дзяцей", - намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.