На рахунках у швайцарскім банку Credit Suisse заблякавалі амаль $20 млрд расейскіх актываў
Швайцарскі банк Credit Suisse паведамляе, што пасьля пачатку расейскага маштабнага ўварваньня ва Ўкраіну замарозіў расейскія актывы на суму больш за 17,5 мільярдаў швайцарскіх франкаў (каля 19 мільярдаў даляраў).