У Чэхіі на прэзідэнцкіх выбарах перамог адстаўны генерал Пэтр Павэл
Па выніках падліку больш за 99% галасоў Павэл набірае каля 58%, Бабіш — каля 42%. Пэтр Павэл займае жорсткую пазіцыю ў дачыненні да расейскага нападу на Украіну, выступае за заходнюю арыентацыю Чэхіі.
Artykuł У Чэхіі на прэзідэнцкіх выбарах перамог адстаўны генерал Пэтр Павэл pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Чэхіі завяршылася галасаванне ў другім туры на прэзідэнцкіх выбарах. Ідзе падлік галасоў. Яўка, паводле папярэдніх звестак, склала амаль 70%, паведамляе svaboda.org.
На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі генерал у адстаўцы Пэтр Павэл і былы прэм’ер-міністар Чэхіі мільярдэр Андрэй Бабіш.
Па выніках падліку больш за 99% галасоў Павэл набірае каля 58%, Бабіш — каля 42%. Ён атрымаў большасць галасоў у прамысловых рэгіёнах Чэхіі.
Прэм’ер-міністар Пэтр Фіяла ўжо павіншаваў Пэтра Паўла з перамогай. Уступленне на пасаду новага прэзідэнта адбудзецца 8 сакавіка пасля інаўгурацыі.
Пераможца зменіць у праскім Градзе Мілаша Зэмана. Яго доўгі час лічылі адным з найбольш прарасейскіх кіраўнікоў краін ЕЗ, але пасля 24 лютага Зэман рэзка ўзмацніў жорсткасць сваёй пазіцыі ў дачыненні да Масквы.
Пэтр Павэл — кадравы вайсковец, першы ў гісторыі Чэхіі і краін былога савецкага блоку кіраўнік Вайсковага камітэту NATO (у 2015-2018 гадах). Займае жорсткую пазіцыю ў дачыненні да расейскага нападу на Украіну, выступае за заходнюю арыентацыю Чэхіі, пры гэтым апэлюе і да патрыятычных пачуццяў.
Artykuł У Чэхіі на прэзідэнцкіх выбарах перамог адстаўны генерал Пэтр Павэл pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.