У Беластоку заспявалі ваярскія песні ў гонар паўстанцаў 1863 года
Пра значнасць паўстання і цяжкасці ў пошуку народных песняў аб ім распавёў удзельнік вечарыны, лідар менскага гурту «Всё Crazy» Антон Сіроцін
Artykuł У Беластоку заспявалі ваярскія песні ў гонар паўстанцаў 1863 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У беластоцкім пабе “Beer4you” адбылася імпрэза «Сьпеўны сход – Ваярскія Песьні» для ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання 1863 года.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/2023-01-28_volha_siamashka_speupau_sirocin_foty-1-833x400.jpg)
Пра значнасць паўстання і цяжкасці ў пошуку народных песняў аб ім распавёў удзельнік вечарыны, лідар менскага гурту «Всё Crazy» («Всё Сразу») Антон Сіроцін:
– Я шмат хадзіў у паходы розныя там па Беларусі і гэтак далей, але ж, каб сустрэць такое спяванне пра паўстанне, якое-небудзь, неістотна якое, то не сустракаў.
Мы зараз жывём у такі цікавы час, калі ўсё змяняецца. Шмат людзей, якія хочуць, па-першае, годнасці, а па-другое, нейкай гістарычнай, а можа, і не гістарычнай, а так проста звычайнай чалавечай справядлівасці.
Паўстанне ніколі не сканчаецца, паўстанне яно ў тым ці іншым выглядзе працягваецца ўвесь час існавання чалавецтва, таму, канешне, працягваецца.
Падчас імпрэзы «Сьпеўны сход – Ваярскія Песьні» у Беластоку былі выкананыя папулярныя беларуская песні пра змаганне, а таксама паўстанцкая песня «Лётае арол» пачатку ХХ ст. пра Кастуся Каліноўскага.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/2023-01-28_volha_siamashka_speupau_sirocin_foty-2.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/2023-01-28_volha_siamashka_speupau_sirocin_foty-3.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/2023-01-28_volha_siamashka_speupau_sirocin_foty-4.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/2023-01-28_volha_siamashka_speupau_sirocin_foty-5.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку заспявалі ваярскія песні ў гонар паўстанцаў 1863 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.