Беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава пахаваюць у Варшаве
Спачатку цела Эдуарда адвязуць у горад Белая Царква побач з Кіевам, дзе знаходзіцца ягоная вайсковая частка. У гэты час будуць рыхтаваць дакументы, каб транспартаваць цела ў Польшчу, і атрымаць месца на могілках у Варшаве.
Artykuł Беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава пахаваюць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў 26 снежня пад Вуглядарам, пахаваюць у Варшаве.
Дата развітання яшчэ не вядомая. У Варшаве цяпер жыве маці Эдуарда Марына Лобава, паведаміў Свабодзе паплечнік Эдуарда Аляксандр Малчанаў.
Як стала вядома Свабодзе, спачатку цела Эдуарда адвязуць у горад Белая Царква побач з Кіевам, дзе знаходзіцца ягоная вайсковая частка. У гэты час будуць рыхтаваць дакументы, каб транспартаваць цела ў Польшчу, і атрымаць месца на могілках у Варшаве.
Абвешчаны збор сродкаў на пахаванне. Грошы можна перавесці на рахунак маці Эдуарда.
Эдуард служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам.
Artykuł Беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава пахаваюць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.