Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Январь
2023

„Дынама” у авертайме прайграла „Спартаку”

0

Хакеісты менскага "Дынама" пацярпелі чарговую паразу ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. 

Artykuł „Дынама” у авертайме прайграла „Спартаку” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Хакеісты менскага „Дынама” пацярпелі чарговую паразу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У другім матчы выязной серыі „зубры” сустракаліся з адным з канкурэнтаў за месца ў васьмёрцы лепшых каманд Захаду – маскоўскім „Спартаком”. Гаспадары адкрылі лік ужо праз 25 секунд пасля стартавага ўкідвання. Бліжэй да экватара трэці Сцяпан Звягін аднавіў парытэт, але праз некалькі хвілін гульцы „Спартака” зноў былі наперадзе – 2:1. Незадоўга да перапынку Мікіта Зоркін зноў зраўняў лічбы, але шайба абаронцы „Дынама” была адменена пасля відэапрагляду. У другім перыядзе, калі вызначыўся Седрык Пакет. Але і на гэты раз мінчане радаваліся нядоўга: масквічам хапіла ўсяго трох хвілін, каб зноў павесці ў ліку – 3:2. Пазбегчы паразы ў асноўны час мінчане здолелі незадоўга да фінальнай сірэны: сваю шайбу ўсё ж закінуў Зоркін, перавёўшы сустрэчу ў авертайм. У дадатковай пяціхвілінцы поспех усміхнуўся „Спартаку”, фінальны лік – 4:3, „Дынама” зарабляе важнае ачко. „Зубры” вярнуліся ў зону плэй-оф Заходняй канферэнцыі КХЛ, з 54 ачкамі мінчане дзеляць 8-е месца з чарапавецкай „Северсталлю”. Заключны паядынак у рамках гасцявога турнэ наша каманда правядзе 26 студзеня супраць „Куньлуня”, які адстае ад беларускага клуба на 11 ачкоў.

„Нёман” абыграў „Металург” у чэмпіянаце Беларусі

Трыма матчамі ў Гомелі, Магілёве і Жлобіне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Дзеючыя чэмпіёны краіны з „Металурга” спынілі трохматчавую пераможную серыю, на сваім лёдзе саступіўшы „Нёману” з лікам 2:3. Вырашальную шайбу за гасцей правёў Арцём Ляўша, два балы ў складзе пераможцаў набраў абаронца Сяргей Рамановіч. Гарадзенскі клуб працягвае пагоню за лідыруючым салігорскім „Шахцёрам”: у актыве „гарнякоў” 68 ачкоў, у „Нёмана” на два балы менш і другі радок у табліцы. На пяць ачкоў ад гарадзенцаў адстае „Гомель”, які на хатняй арэне ўпэўнена разабраўся з „Брэстам” – 5:3, дублем за гаспадароў вызначыўся Мікалай Сусла. Дзякуючы гэтаму „рысі” ўзняліся на трэцюю пазіцыю экстралігі, дуэт пераследнікаў „Юнацтва” і „Віцебск” адстае ўсяго на адзін бал. Таксама ў аўторак адбылася сустрэча дзвюх горшых каманд сёлетняга сезона – „Магілёва” і „Ліды”. Мацней ў бітве аўтсайдэраў апынуліся магіляўчане 7:4, хет-трык за „дняпроўскіх львоў” аформіў Яўген Кунцэвіч. Адставанне „Магілёва” ад перадапошняга месца „рыцараў” скарацілася да 11 ачкоў.

Іван Міхнюк падпісаў кантракт са „Слуцкам”

Паміж „Цэнтрам развіцця футбола” і „Слуцкам” заключаны трансферны кантракт аб пераходзе паўабаронцы Івана Міхнюка. Кантракт з 19-гадовым футбалістам заключаны на тры гады, паведамляе прэс-служба „цукровых”. Другую палову мінулага сезона Міхнюк знаходзіўся ў арэндзе ў „Слуцку”. Правёў за каманду 9 матчаў, у якіх не вызначыўся выніковымі дзеяннямі.

Баварыя” пазбегла паразы ў матчы з „Кёльнам”

У матчы 17-га тура нямецкай Бундэслігі «Баварыя» прымала «Кёльн». Сустрэча прайшла на стадыёне „Альянц-Арэна” ў Мюнхене і завяршылася нічыёй з лікам 1:1. На 4-й хвіліне сустрэчы гол забіў туніскі паўабаронца «Кёльна» Эе Скіры. На 90-й хвіліне хаўбек «Баварыі» Ёзуа Кіміх зраўняў лік. „Кёльн” набраў 21 ачко і падняўся на 10-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Германіі. «Баварыя» мае 36 і лідыруе ў чэмпіянаце.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł „Дынама” у авертайме прайграла „Спартаку” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Москва-Пекин. Собянин в Китае подписал соглашение о сотрудничестве


Спорт в России и мире
Москва

В УФСИН России по Республике Дагестан прошли лично-командные соревнования по легкой атлетике


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

Россиянка Людмила Самсонова выиграла турнир WTA в Хертогенбосе


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Российские компании придерживаются собственного подхода в ESG





Путин в России и мире
Москва

ДОКЛАД ПРО ДЕЛО СКРИПАЛЕЙ, САФРОНОВА, ГОЛУНОВА. ПРО НАУКУ АКТИВНОЙ ВСЕЛЕННОЙ. ЭКСПЕРТ АНАТОЛИЙ ГОЛОД.


Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Александр Розенбаум

Розенбаум проиграл суд из-за неуплаты счетов за энергоснабжение



Москва

Сбой на МЦД-2: человека травмировало на путях, поезда задерживаются

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net