Ціханоўская: Не дайце сябе падмануць, рэжым не выконвае абяцанняў
Святлана Ціханоўская адгукнулася на навіны пра чарговыя прапановы Лукашэнкі эмігрантам вяртацца і стварэнне камісіі на чале з пракурорам Шведам.
Artykuł Ціханоўская: Не дайце сябе падмануць, рэжым не выконвае абяцанняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Святлана Ціханоўская адгукнулася на сённяшнія навіны пра чарговыя прапановы Лукашэнкі эмігрантам вяртацца і стварэнне камісіі на чале з пракурорам Шведам.
Ціханоўская не мае ілюзій адносна прыроды рэжыму і заклікае суайчыннікаў не падманвацца таксама. Яна звязвае паказны клопат Лукашэнкі пра тое, каб даць людзям вярнуцца на радзіму з тым, што «Беларусь вымушана пакінулі сотні тысяч людзей. Гэта спецыялісты самых розных сфер, без якіх эканоміка не можа нармальна функцыянаваць. Сёння дэфіцыт рабочых рук у краіне — гэта прыкладна сто тысяч чалавек».
Ціханоўская звяртае ўвагу на тое, што дынаміка рэпрэсіўнага працэсу ў Беларусі не дае падстаў для аптымізму: «Не верце тым, хто толькі за 2022 год затрымаў 52 беларусаў, якія вярнуліся дадому. Паклапаціцеся пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх. Не дайце сябе падмануць».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ціханоўская: Не дайце сябе падмануць, рэжым не выконвае абяцанняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.