Рэпэтытара Лівянта, ягоных сваякоў і калегу перавялі ў СІЗА на Валадарскага
Як стала вядома Свабодзе, рэпэтытара Яўгена Лівянта, ягоную жонку Юлію, дачку Ганну, яе мужа Мікіту Дразда і суўладальніка адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Аляксея Іванова перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. Гэта сьведчыць, што супраць іх завялі крымінальную справу.