У польскім Сейме абмяркуюць беларускае пытанне
![У польскім Сейме абмяркуюць беларускае пытанне](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/Роберт-Тышкевіч-1024x686.jpg)
25 студзеня ў Сейме пройдзе пасяджэнне Камісіі па замежных справах з удзелам прадстаўнікоў беларускіх палітычных і грамадскіх асяродкаў. Адкрые пасяджэнне Святлана Ціханоўская.
Artykuł У польскім Сейме абмяркуюць беларускае пытанне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Магчымы ўдзел беларускага войска ў вайне ва Украіне на баку Расеі – адно з галоўных пытанняў, якое плануюць абмеркаваць у польскім Сейме. У сераду, 25 студзеня, у Сейме пройдзе пасяджэнне Камісіі па замежных справах з удзелам прадстаўнікоў беларускіх палітычных і грамадскіх асяродкаў, а таксама дэпутатаў Сейма з розных палітычных групаванняў. Адкрые пасяджэнне беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.
Кажа сябра Камісіі па замежных справах Сейма Рэчы Паспалітай – Роберт Тышкевіч:
-Думаю, не толькі я, але ўсе будуць пытаць, як ацэньваецца сітуацыя ў звязку з вайной ва Украіне. Якая пагроза ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў той вайне. Але таксама, напэўна, будзе шмат увагі і пытанняў, якія датычаць будучыні Беларусі. Бо ўсе мы перакананыя, што Аляксандр Лукашэнка рана ці позна завершыць сваё бясслаўнае існаванне.
Таксама 25 студзеня ў польскім Сейме адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай беларускаму палітвязню, журналісту, дзеячу Саюза палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту пад назвай “Анджэй Пачобут. Пераследаваны за ПОЛЬСКАСЦЬ”. Як адзначыў Роберт Тышкевіч, гэта выстава стане праявай салідарнасці з беларускім народам.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У польскім Сейме абмяркуюць беларускае пытанне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.