1446 палітвязьняў, зь іх 74 — з інваліднасьцю і цяжкімі захворваньнямі, 25 пэнсіянэраў, — статыстыка праваабаронцаў за 2022 год
У 2022 годзе ў Беларусі працягваліся затрыманьні, катаваньні і завядзеньне крымінальных спраў па палітычных матывах супраць беларусаў. Павялічылася і колькасьць палітзьняволеных. Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў статыстыку па палітвязьнях Беларусі за 2022 год.