У паловы беларусаў няма „падушкі бяспекі”
Да такой высновы прыйшла кампанія SATIO, правёўшы даследаванне аб запасе зберажэнняў у выпадку страты крыніцы даходу.
Artykuł У паловы беларусаў няма „падушкі бяспекі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У паловы беларусаў няма грошай на „чорны дзень”. Да такой высновы прыйшла кампанія SATIO, правёўшы даследаванне аб запасе зберажэнняў у выпадку страты крыніцы даходу.
Падчас апытання высветлілася, што амаль у паловы беларусаў пры страце працы зберажэнняў хопіць на тэрмін не больш за месяц. Сродкаў для таго, каб пражыць на іх больш за паўгода, дастаткова толькі ў кожнага дзясятага.
ТГ-канал „Нашы грошы” тлумачыць вынікі даследавання асаблівасцямі беларускага рынку працы: значная колькасць людзей мае вельмі нізкія заробкі.
„Гэта дэманструе ключавую праблему эканомікі — яе нізкую эфектыўнасць, з-за чаго яна не можа забяспечыць дастатковы заробак людзям”, — пішуць эксперты. І раскладваюць па паліцах папулярную думку аб тым, што дастатковымі лічацца зберажэнні ў памеры шасці заработных плат.
Праблема адсутнасці ці нізкага ўзроўню зберажэнняў не з’яўляецца выключна беларускай. Так, у Расеі па апытаннях дзве траціны сем’яў — 65% — не маюць ніякіх зберажэнняў, у Польшчы аб адсутнасці зберажэнняў заявіла чвэрць апытаных. У сярэднім па ЕЗ працэнт насельніцтва без зберажэнняў ацэньваецца ў 29 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У паловы беларусаў няма „падушкі бяспекі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.