Выйшаў з ізалятара актывіст Барыс Хамайда
Міліцыянты склалі на 74-гадовава актывіста адміністрацыйны пратакол за "несанкцыянаванае пікетаванне" за медальён з гербам "Пагоня".
Artykuł Выйшаў з ізалятара актывіст Барыс Хамайда pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска не прыняў адміністрацыйную справу на затрыманага 25 жніўня Барыса Хамайду, таму яго адпусцілі на волю. Пра гэта паведамляе БАЖ.
Міліцыянты склалі на 74-гадовава актывіста адміністрацыйны пратакол за „несанкцыянаванае пікетаванне” за медальён з гербам „Пагоня”. Суд палічыў інакш, але мужчыне сказалі чакаць позву ў суд бліжэйшымі днямі. Сам ён не надта верыць у працяг разбіральніцтва.
Барыса Хамайду затрымалі перад судом над журналісткай Таццянай Мацвеевай, якую ён прыйшоў падтрымаць. Яе судзілі за „несанкцыянаванае пікетаванне” — малюнак на аватарцы ў Фэйсбуку, дзе былі палосы белага і чырвонага колераў і словы Янкі Купалы „Хочам людзьмі звацца”.
Artykuł Выйшаў з ізалятара актывіст Барыс Хамайда pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.