У Віцебску затрымалі актывіста Барыса Хамайду
Ён адмовіўся зняць медальён з "Пагоняй".
Artykuł У Віцебску затрымалі актывіста Барыса Хамайду pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ён адмовіўся зняць медальён з „Пагоняй”. 25 жніўня Хамайда прыйшоў у суд, каб падтрымаць журналістку Таццяну Мацвееву, якую судзілі па абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікетаванні.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2019/08/2019-08-28_Lipka_HoscRacyji_HAMAJDA_f1-833x400.jpg)
Як стала вядома БАЖ, каля паста дзяжурнага Хамайду спыніў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Уладзіслаў Шышкавец — той самы, што склаў адміністрацыйны пратакол на журналістку. Шышкавец выклікаў службовую машыну, і актывіста павезлі ў пастарунак.
На волю Барыс Хамайда так і не выйшаў. Ягоны мабільны тэлефон адключаны. Актывіст не мае сям’і, а паведамляць нешта староннім людзям у міліцыі адмаўляюцца.
Artykuł У Віцебску затрымалі актывіста Барыса Хамайду pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.