Раніцай у акупаваным Севастопалі прагучаў выбух
Таксама паведамляецца пра выбухі ў раёне аэрадрому ў Бахчысараі.
Artykuł Раніцай у акупаваным Севастопалі прагучаў выбух pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Клубы дыму з’явіліся над галоўным штабам Чарнаморскага флоту Расеі. Губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў, якога цытуюць расейскія медыя, сцвярджае, што атака адбылася з выкарыстаннем дрона, і што «ніхто не быў паранены». У сеціве з’явіліся фота і відэа з гэтага здарэння.
Таксама паведамляецца пра выбухі ў раёне аэрадрому ў Бахчысараі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/photo_2022-08-20_10-26-15.jpg)
Пра першыя выбухі ў Крыме стала вядома 9 жніўня, калі была атакаваная авіябаза Сакі ў Навафёдараўцы: было знішчана прынамсі сем расейскіх ваенных самалётаў, а сама база пашкоджаная. Вядома пра гібель аднаго чалавека.
16 жніўня выбухі прагучалі на вайсковым складзе ў Майскім і на лётнішчы ў Гвардзейскім. Сярод расейцаў паўстала паніка, яны пачалі ўцякаць з паўвострава. На дарогах утварыліся вялікія заторы. Напярэдадні СПА спрацавала Еўпаторыі.
Artykuł Раніцай у акупаваным Севастопалі прагучаў выбух pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.