У Беларусі створана дарожная карта па павышэнні якасці школьных падручнікаў
Мерапрыемствы прайшлі з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца і яго намесніка Аляксандра Кадлубая. У рабоце дыялогавых пляцовак прынялі таксама ўдзел аўтары навучальных дапаможнікаў, рэцэнзенты, настаўнікі, у тым ліку ўдзельнікі доследнай праверкі, метадысты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, прадстаўнікі ВНУ.