Эўразьвяз і Вялікая Брытанія спынілі закуп вугалю ў Расеі
У Эўразьвязе з 10 жніўня набыла моц поўная забарона на імпарт расейскага вугалю. Эўразьвяз узгадніў гэтую меру на пачатку красавіка, у рамках пятага пакета санкцый у адказ на ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. Сёньня ж ад расейскага вугалю адмовілася і Вялікая Брытанія.