Яшчэ чатырох менскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, адзін з іх – за кратамі
Аднаго з пазбаўленых ліцэнзіі адвакатаў, Віталя Брагінца затрымалі 23 мая, а 25-га яму прысудзілі 15 сутак. Пасля гэтага ён так і не выйшаў на волю.
Artykuł Яшчэ чатырох менскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, адзін з іх – за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Яшчэ чатырох менскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, з іх адзін цяпер знаходзіцца за кратамі. Па выніках атэстацыі камісія прыняла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзій Ларысы Атаманчук, Віталя Брагінца і Ілоны Залуцкай, бо іх выключылі з Менскай гарадской калегіі адвакатаў за «здзяйсненне правінаў, несумяшчальных са званнем адваката».
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/xxxl-870x579-1-833x400.jpg)
Адвакат Сяргей Афонскі пазбаўляецца ліцэнзіі з-за «немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі». У дачыненні да адвакаткі Маі Аляксандравай прынята рашэнне аб няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў.
Аднаго з пазбаўленых ліцэнзіі адвакатаў, Віталя Брагінца затрымалі 23 мая, а 25-га яму прысудзілі 15 сутак паводле артыкула КаАП аб непадпарадкаванні супрацоўнікамі міліцыі. Пасля гэтага ён так і не выйшаў на волю.
Artykuł Яшчэ чатырох менскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, адзін з іх – за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.