Краіны Захаду адклалі забарону на страхаваньне караблёў з расейскай нафтай
Краіны Захаду вырашылі пакуль ня ўводзіць забарону на страхаваньне марскіх перавозак расейскай нафты і дазволілі некаторыя міжнародныя пастаўкі на фоне боязі росту цэн на нафту і разьвіцьця энэргетычнага крызісу.