Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Июль
2022

Агляд прэсы: не прапусціць галоўнае

0

Як Украіна можа стаць «безданню ядзернай вайны». Датэрміновыя выбары ў Італіі. ЕЦБ павялічвае ключавую стаўку. Ці дапаможа атам у спыненні зменаў клімату?

Artykuł Агляд прэсы: не прапусціць галоўнае pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Як Украіна можа стаць «безданню ядзернай вайны». Датэрміновыя выбары ў Італіі. ЕЦБ павялічвае ключавую стаўку. Ці дапаможа атам у спыненні зменаў клімату? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Беларускі дыктатар і блізкі саюзнік прэзідэнта Расеі Лукашэнка прагназуе ядзерную «бездань», калі вайна ва Украіне не скончыцца і паміж Украінай і Расеяй не будзе заключана мірная дамова», – паведамляе міжнароднае ваеннае выданне 19fortyfive.

«У чацвер у інтэрв’ю агенцтву AFP беларускі дыктатар заявіў, што Масква, Кіеў і краіны NATO павінны дамовіцца аб спыненні вайны, каб пазбегнуць патэнцыйнага ядзернага канфлікту. Лукашэнка доўгі час падтрымліваў мір ва Украіне і ў той жа час спрыяў канфлікту. З першых дзён канфлікту Лукашэнка дазволіў расейскім вайскоўцам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для размяшчэння войскаў і пачатку ваенных нападаў на Украіну. Аднак беларускі кіраўнік спыніўся на прамой ваеннай дапамозе ў выглядзе ўводу войскаў.

Лукашэнка таксама прапанаваў правесці мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй у 2014 годзе падчас канфлікту вакол Крыма. У той час дыктатар падтрымаў дзеянні Пуціна, як і раней у гэтым годзе, і адначасова заклікаў Украіну супрацоўнічаць з Расеяй, каб пакласці канец канфлікту. Каментарыі Лукашэнкі рызыкуюць раззлаваць расейскага прэзідэнта, які зараз працуе над наладжваннем новых сувязяў з дружалюбнымі замежнымі ўрадамі, у тым ліку з талібамі. На гэтым тыдні міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ваенныя мэты Расеі ва Украіне пашырыліся, і што расейскія вайскоўцы пачнуць канцэнтраваць свае намаганні за межамі ўсходняга Данбаса», – піша міжнароднае ваеннае выданне.

Пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Італіі Марыё Драгі прэзідэнт краіны Серджа Матарэла распусціў парламент. Датэрміновыя выбары намечаны на верасень. Драгі так і не ўдалося захаваць кааліцыйны ўрад краіны. Паводле апытанняў, на выбарах можа перамагчы кааліцыя з правых і ўльтраправых партый. Еўрапейская прэса занепакоена падобнай расстаноўкай сілаў. Брытанская газетаThe Times спадзяецца на тое, што Італія працягне свой курс рэформ.

«Перамога на выбарах Fratelli d’Italia «Братоў Італіі» з іх нэафашысцкімі каранямі, зразумела, стала б палітычным шокам, але не большым, чым ранейшыя поспехі папулісцкага Руху Пяці Зорак або правапапулісцкай Лігі Поўначы. Шчодры пернік у выглядзе фондаў ЕЗ і пуга ў выглядзе валацільнасці рынку аблігацый з’яўляюцца добрым стымулам для таго, каб наступны ўрад працягнуў рэформы Драгі. Цяпер ніводны з бакоў не заклікае Італію пакінуць еўразону або ЕЗ. Тым не менш, адстаўка Драгі азначае, што будзе не хапаць яго абнадзейваючай прысутнасці за еўрапейскім сталом перамоваў, а гэта выклікае новыя асцярогі адносна згуртаванасці Захаду ў той момант, калі важнасць гэтага цяжка пераацаніць», – адзначае брытанскае выданне.

Пасля доўгіх ваганняў Еўрапейскі цэнтральны банк вырашыў пайсці на значнае павышэнне ключавой працэнтнай стаўкі на 0,5 працэнтныя пункты. Таксама быў створаны новы крызісны інструмент TPI, які для краін краін з высокай запазычанасцю прадугледжвае атрыманне дапамогі за кошт пакупкі аблігацый. Аглядальнікі сумняюцца, што гэтая мера здольная вырашыць праблему падвойнага крызісу інфляцыі і пагрозы рэцэсіі.

«Эканамічная сітуацыя не прадвяшчае нічога добрага», – папярэджвае нілэрландскя газета NRC Handelsblad.

«ЕЦБ не ў першы раз трапляе ў няёмкае становішча. У апошні раз ЕЦБ падвышаў працэнтныя стаўкі ў 2011 годзе, але ўжо праз некалькі месяцаў быў змушаны адмовіцца ад гэтага кроку, паколькі еўрапейская эканоміка апынулася ў рэцэсіі. Не выключаецца, што і зараз паўторыцца тая ж самая сітуацыя. Спалучэнне росту коштаў на энерганосьбіты і прадукты харчавання пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну, нежаданне карпарацый інвеставаць, а таксама зніжэнне спажывецкага даверу да рэкордна нізкага ўзроўню ў найбліжэйшай будучыні не абяцаюць нічога добрага», – папярэджвае нідэрландскае выданне.

У многіх еўрапейскіх краінах спякота пайшла на спад, тым не менш, дажджоў на гарызонце не назіраецца, а тэмпературы застаюцца высокімі. Партугалія і Гішпанія паведамілі пра тое, што ад спякоты ў гэтых краінах загінулі 1 500 чалавек. Працягваюць бушаваць лясныя пажары, узнікаюць новыя ачагі ўзгарання, і перш за ўсё гэта датычыцца Грэцыі. Аглядальнікі патрабуюць радыкальнага пераасэнсавання праблемы і прыняцця эфектыўных мер у адносінах да кліматычнага крызісу. Турэцкая газета Birgün лічыць адкрыта недарэчным той факт, што ядзерная энергетыка зноў перажывае бум у сувязі са скарачэннем выкідаў і энергетычным крызісам.

«Нам давядзецца прымаць меры супраць праблем, выкліканых глабальным пацяпленнем, але гэта не можа цалкам абараніць нас ад крызісу. Для таго, каб выйсці з крызісу, мы павінны пабудаваць іншы свет ва ўсіх абласцях: ад энергетыкі да забеспячэння харчаваннем, ад транспарту да вытворчасці. Дарэчы, пра ядзерную энергію: атамныя электрастанцыі, якія павінны выратаваць нас ад глабальнага пацяплення, спынены або працуюць на малой магутнасці ў Францыі і Бельгіі з-за таго, што павысілася тэмпература вады, якая выкарыстоўваецца для астуджэння рэактараў. Дык што ж атрымліваецца? Нас павінны выратаваць атамныя электрастанцыі, якія не працуюць у спякоту? Вы гэта сур’ёзна?», – задае нязручнае пытанне турэцкае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: не прапусціць галоўнае pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: Центральной детской библиотеке имени Гайдара — 90 лет


Спорт в России и мире
Москва

Неделя легкой атлетики пройдет в Москве


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Даниил Медведев

Медведев высказался об игре Свёнтек


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Поезд проехал через горящий лес в Бурятии





Путин в России и мире
Москва

Путин назвал День спасения одной из главных дат в истории еврейского народа


Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Булат Окуджава

Музыка и стихи: концерт к 100-летию со дня рождения Булата Окуджавы состоится в Троицке



Москва

Товары с религиозной символикой хотят запретить в России

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net