Палітвязень Алег Хічоў выйшаў на волю. Ён адбыў увесь тэрмін пакараньня
29 красавіка з магілёўскай папраўчай калёніі № 15 выйшаў палітвязень, 26-гадовы Алег Хічоў. Ён адбыў увесь тэрмін пакараньня і быў вызвалены, паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна».