Байдэн заявіў, што ЗША ня маюць плянаў па зьмене кіраўніцтва Расеі
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн пракамэнтаваў свае словы аб тым, што Пуцін ня можа заставацца ва ўладзе. Байдэн заявіў, што ягоныя словы былі не афіцыйнай палітычнай пазыцыяй ЗША, а выказваньнем асабістага абурэньня.