Байдэн паведаміў, што ЗША перададуць Украіне 800 сыстэм СПА, супрацьтанкавыя сыстэмы і бесьпілётнікі
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў, што Злучаныя Штаты перададуць Украіне 800 сыстэм СПА, што дазволіць абараніць Украіну ад самалётаў і расейскіх крылатых ракет, а таксама боепрыпасы да іх. Кіеў таксама атрымае 9 тысяч пераносных супрацьтанкавых сыстэм, бесьпілётнікі і гранатамёты.