«Больш за ўсё людзям цяпер патрэбная вызначанасьць». Тры гісторыі пра беларусак, якія дапамагаюць у часы вайны
Як беларусы ва ўсім сьвеце дапамагаюць Украіне? Хтосьці зьбірае харчовыя і аптэчныя наборы і шле ў гарачыя пункты, дзе людзі апынуліся ў блякадзе, бязь ежы, вады і лекаў. Хтосьці аказвае псыхалягічную дапамогу, хтосьці дапамагае разгубленым людзям зарыентавацца ў чужой краіне