«Беларусы — гэта людзі, а не „вусаты-сінепалы“». Беларуска за ноч прыняла ў сваёй польскай хаце 120 уцекачоў з Украіны
Беларуска Вольга Адамовіч 22 гады жыве ў польскім Любліне. Пасьля пачатку вайны яна вырашыла дапамагчы некалькім украінскім уцекачам. Вольга разьмясьціла абвестку на Facebook, што прыме «да дзесяці» ўкраінцаў. У выніку ўчора ў яе доме начавалі 120 уцекачоў.